Цікавае

Беларусь абвінавачвае Украіну у стварэнні пірацкага тралейбуса

Беларускі бок мае намер звярнуцца ў суд.

Беларускі вытворца грамадскага электратранспарту "Белкамунмаш" абвінаваціў украінскіх калегаў з карпарацыі "Эталон" у плагіяце, паведамляе Лента.ру.

Справа ў тым, што яшчэ ў 2010 годзе паміж дзвюма дзяржавамі быў заключаны дагавор на сумесную вытворчасць тралейбусаў. Ўкраінскі завод атрымаў усю неабходную дакументацыю і тэхналогію зборкі тралейбуса, распрацаванага ў Беларусі. Праз некаторы час, украінская карпарацыя «Эталон» ад супрацоўніцтва з суседзямі адмовілася, матывуючы гэта тым, што "Белкамунмаш" нечакана падняў кошт на камплектуючыя. Праўда, беларускі бок гэта адмаўляе, сцвярджаючы, што цана паднялася ў межах, абумоўленых кантрактам.

У пачатку гэтага года на вуліцах Чарнігава з'явіліся тралейбусы, дзіўна падобныя на тыя, што стваралі беларускія канструктары. У "Белкамунмашы" заявілі, што гэтая машына - пірацкая копія. Украіна прэтэнзій не прызнае, на пісьмовыя звароты кіраўніцтва беларускага прадпрыемства не адказвае. Высвятляць праўду суседзям, падобна, прыйдзецца ў судзе.