Цікавае

У Францыі паліцыя не можа адрозніць двух блізнят, адзін з якіх серыйны гвалтаунік

Каб адрозніць ДНК братоў, трэба адпаведны тэст коштам пад мільён фунтаў

Як паведамляе «Бі-бі-сі», у ходзе расследавання серыі сэксуальных нападаў паліцыя французскага горада Марселя арыштавала двух братоў-блізнят, 24-гадовых беспрацоўных Элвіна і Ёхана.

Адзін з іх, як лічаць паліцыянты, можа быць датычны да шасці нападам на жанчын ва ўзросце ад 22 да 76 гадоў у перыяд з верасня 2012 года па студзень 2013. Аднак вызначыць, хто з двух братоў злачынец, а хто - не, і не называючы вінаватымі абодвух паліцыянты не могуць.

Судмедэксперты выявілі на целах ахвяр сляды ДНК меркаванага злачынца, аднак у братоў-блізнят гэтыя малекулы апынуліся амаль ідэнтычнымі. Пацярпелыя таксама не могуць адрозніць братоў і назваць злачынца.

Адрозніць ДНК здольны толькі вельмі складаны і дарагі генетычны аналіз (яго кошт каля 850 тысяч фунтаў), які супаставіў б мільярды участкаў геному, а не звычайныя 400.