Навіны

У Расіі манаполіі павінны скараціць выдаткі удвая за пяць гадоу

Палітыку ціску на выдаткі дзяржсектара ва ўмовах спаду ў эканоміцы падтрымлівае адміністрацыя прэзідэнта.

Крэмль і Белы дом рыхтуюцца шматкроць узмацніць ціск на выдаткі натуральных манаполій, піша «Газета.Ру» са спасылкай на "Камерсант".

«Газпром», «Транснафта», ААТ «РЖД» і «Россети» да 10 снежня павінны будуць прадставіць Мінэканомікі планы па зніжэнні як капітальных, так і аперацыйных выдаткаў на працягу 2013-2017 гадоў не менш чым на 10% штогод ад узроўню 2012 года , гаворыцца ў лісце намесніка кіраўніка Міністэрства эканомікі Сяргея Белякова ад 29 лістапада.

Палітыку ціску на выдаткі дзяржсектара ва ўмовах спаду ў эканоміцы падтрымлівае адміністрацыя прэзідэнта, хоць такое скарачэнне выдаткаў на 50% за пяць гадоў і выглядае цяжкавыканальным.

Да гэтага часу Мінэканомікі, змагаючыся за эфектыўнасць выдаткаў дзяржкампаній ва ўмовах замарожвання тарыфаў ў 2014 годзе, прапаноўвала значна больш памяркоўныя меры. У пачатку кастрычніка Сяргей Белякоў казаў, што некалькі буйных дзяржкампаній павінны ў наступным годзе скараціць выдаткі на 10% у пяцідзесяці «найбольш істотным» пазіцыях.